Паглядзеў новы фільм "Берасцейская фартэцыя" 1) Як звычайна, "шчаслівае жыцьцё" пад савецкай уладай перад вайной. Чым займаўся ў Заходняй Беларусі да 22 чэрвеня батальён канвойных войскаў НКУС, які потым браў удзел ў абаране фартэцыі - не паказана.
2) Дурная сцэна абароны фартэцыі мэтадам "бяжым натоўпам, скачучы з вокнаў з табурэткамі ў руках".
3) Нямецкія дыверсанты ў савецкай форме дзясяткамі выгружаюцца з вагонаў, а на працягу ўсяго фільму ў кадры з'яўляецца толькі адзін афіцэр-дыверсант.
4) Немцы не адстаюць ад саветаў - атакуюць выключна натоўпам і ў поўны рост ідуць на кулямёты. Толькі што не шыхтамі, як у "Чапаеве".
5) Абсалютна фальшывы "жывы шчыт з закладнікаў".
Па-першае, не было яго.
Па-другое, нават так як ён быў паказаны - вар'яцтва. Асабліва ўразіла снайпэрскае ("натуральна") паліваньне натоўпу закладнікаў і немцаў кулямі з "Максіма".
6) Уразіла сцэна, дзе муж забівае жонку, а потым страляецца сам. Трэба падумаць над ёй.
7) Не штурмавалі фартэцыю нямецкія танкі. Дый авіяцыя не бамбіла ні ў першы дзень, ні ў другі.
8) Камісар Фамін не выходзіў з калёны палонных. Ён яшчэ падчас абароны ўнутраных умацаваньняў фартэцыі (зьнешнія былі захопленыя немцамі ў першыя гадзіны вайны, і ўвесь штурм потым - дабіваньне і выпальваньне парэшткаў гарнізону) пераапрануўся ў гімнасцёрку звычайнага чырвонаармейца, як раз для таго, каб яго нават саслужбоўцы (сярод якіх былі мясцовыя, гатовыя страляць у спіну) не прымалі за галоўнага камуніста.
9) Чытайце - Р.Алиев "Штурм Брестской крепости".
10) І галоўнае.
Мясцовага жыхарства ў фільме фактычна няма. Што ў прынцыпе зразумела - калі сумленна паказаць, як яно сябе паводзіла ў тыя дні, то ніякага "патрыятызму савецкага народу" не атрымаецца.
То бок які сэнс быў Беларусі ўдзельнічаць у гэтым праэкце - абсалютна незразумела.
Дзеля таго, каб паслухаць голас нябачнага радыста, які з беларускім акцэнтам кажа: "Я крэпасць, вяду бой"?
І працуе такім ж пасіўным фонам для паказу подзьвігаў расейскіх савецкіх патрыётаў, як навакольныя лясы і рэчкі?