Набыў па наводцы камрада Edelweiss. 1. Романько супраць "белорусского сепаратізма", лічыць ўсю ідэю "польскай інтрыгай". У выніку з чым часам яго асабістыя ацэнкі і эпітеты, якімі ён "узнагароджвае" беларусаў, супярэчаць тым фактам, пра якія ён сам і піша.
2. Нічога новага не напісаў, працы у архівах і нейкіх новых дакумэнтаў амаль ня бачна, кампілятарства.
3. Вывад: пункт 1 у значнай ступені кампэнсуецца пунктам 2 - чым далей, тым меней у яго атрымліваецца трымаць у кнізе антыбеларускі тон. Бо перапісваў ён сваю кнігу з чых кнігаў? З кнігаў Туронка, Ярша і інш. Асабліва гэта адчуваецца у главе пра эскадрон Барыса Рагулі.
/Пра само Палесьсе амаль нічога няма. Кніга пра беларускія узброеныя арганізацыі часоў Другой сусьветнай у цэлым.