ГВГР “22 полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага”
|
|
Сяржук_з_Барысава | Дата: Среда, 12.08.2015, 20:44 | Сообщение # 1 |
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
|
ГВГР “22 полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага” Краіна: Рэспубліка Беларусь Накірунак: Рэканструкцыя строя 22 палка лінейнай пяхоты ВКЛ на 1812 год.
Сувязь:mole-by@yandex.ru Палкавая гісторыя: https://vk.com/club41551495 Палкавы сцяг чырвона-блакітны. Арол хафтаваны срэбрам ізолатам.
22-гі полк лінейнай пяхоты ВКЛ быў створаны па загадуЧасовага ўрада ВКЛ 25-га чэрвеня 1812 года. Шэфам палка быў прызначаны Станіслаў Чапскі. Заступнікам яго стаў Ігнаці Вінцэнт Гільчан (Ignacy Wincenty Hilchen), былы капітан польскіх легіёнаў у Італіі, шэфамі батальёнаў сталі: Антон Межкоўскі (Antoni Mieszkowski)-былы капітан 8 пп КВ, Кастусь Лажэўскі (Konstanty Laszewski)-былы капітан 6 пп КВ, Жэзірскі (Jezierski). Цэнтрам фармавання стаў Менск. Кантаністы з прыгонных сялянаў набіраліся з Менскага дэпартамента.
Першы бой полк прыняў13 лістапада пад Новасвержням, дзе ад генерала Ламберта атрымаў паразу. Рэшткі палка з боям адышлі ў Менск і былі накіраваны ў Барысаў для ўмацавання гарнізона Барысаўскага кронверка. 18 лістапада гарнізон фартэцыі быў разбіты, рэшткі палка пераправіліся на левы бераг Бярэзіны. Пасля вызвалення Барысава французамі літвінскія жаўнеры далучыліся да еўрапейскіх адзелаў, з якімі пераправіліся ў Студзёнцы на правы бераг ракі. Пад час Стахаўскай бітвы 26-28 лістапада рэшткі палка знаходзіліся ў рэзервах, удзела ў гэтай бітве не прымалі, але, магчыма, прынялі ўдзел у апошняй бітве пад Касцюкамі, дзе абаранялі масты праз Гайну. Жаўнеры палка з Вільні адышлі ў Варшаву, потым уліліся ў гарнізон Модліна, які склаў зброю 25 снежня 1813 года.
ВГК "Літвінскае войска"
Сообщение отредактировал Striker - Понедельник, 31.08.2015, 08:23 |
|
| |
Сяржук_з_Барысава | Дата: Четверг, 13.08.2015, 20:36 | Сообщение # 2 |
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
| Буду пакідаць тут цікавую інфу па ўніфармалогіі літоўскай пяхоты.
Усяго было 5 палкоў лінейнай пяхоты (18, 19, 20, 21, 22) і 2 лёгкай. Некалькі батальёнаў Краёвай Абароны.
У чэрвені 1812 года была створана Генеральная Канфедэрацыя Польскага Каралеўства ў якую ўвайшло ВКЛ і Княства Варшаўскае. Для новага ўтварэння быў распрацаваны герб: Арол з Пагоняй. Такога арла на сваіх ківерах павінны былі насіць жаўнеры варшаўскіх і літоўскіх дывізій.
ВГК "Літвінскае войска"
|
|
| |
Сяржук_з_Барысава | Дата: Суббота, 15.08.2015, 07:50 | Сообщение # 3 |
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
| Пра гузікі лінейнай пяхоты ВКЛ у 1812 годзе.
http://bka.ucoz.ru/publ....-1-0-69
У артыкуле прыведзена кароткая гісторыя лінейнай пяхоты Літоўскай дывізіі Генеральнай Канфедэрацыі Польскага Каралеўства.
Улада Часовага ўрада ВКЛ распаўсюджвалася толькі на тэрыторыі былых Літоўскіх губерній Расійскай Імперыі. Былыя Беларускія губерніі кіраваліся французкай адміністрацыяй, набор рэкрутаў ў Літоўскую дывізію тут не праводзіўся (акрамя жандармерыі). Літоўская дывізія, як частка аб'яднаных узброеных сілаў Генеральнай Канфедэрацыі, стваралася па рэгламентам і статутам Княства Варшаўскага. Не паспеў паўстаць, ВКЛ адразу было інкарпаравана ў польскую адзіную і непадзельную дзяржаву для палякаў. Расійская кабала змянілася на польска-французкую акупацыю.
ВГК "Літвінскае войска"
|
|
| |
Сяржук_з_Барысава | Дата: Понедельник, 24.08.2015, 21:35 | Сообщение # 4 |
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
| Тэма пра музейныя фальшыўкі ды ўвогуле пра літоўскую пяхоту ў войску Генеральнай Канфедэрацыі.
http://www.reenactor.ru/index.p....=913251
ВГК "Літвінскае войска"
|
|
| |