Дзень першы. Адлуччыўся з вёскі, каб атрымаць форму, аформіць дакуманты на зямлю ды па іншыя дробязі. Назад дабіраўся з немцамі, якія да нас ехалі. бо тут партызаны абвесьціліся. Разам зь імі ўваходзім у хату праваслаўнага суседа, дзе зь нядаўняе пары жыву сам, пасьля таго
як уласную хату спалілі. Немцы робяць ператрус. ПАкінулі нас тут удвох. Загадана навыпускаць з хаты жыхароў. Сяджу ў істопцы, пазіраю на вынікі ўчыненага набегу - паскідалі рэчы, яйкі на падлогу пападалі, што былі для вячэры прызначаныя. Загадалі трымаць усіх у хаце ды чакаць на загад. Праз некаторы час прыперліся нейкі ці то інспектар ці то настаўнік з паставаў ды журналіст з замежжа. Праверылі іх, загадалі чакаць разам з усімі, абвесьцілі пра каменданскую гадзіну. \Пасьля немец зышоў. Алеся - другога паліцыянта няма нешта, як і старасты. Аб'явіўся
Алесь ужо пад вечар. Яшчэ прыйша каталічка, яе немцы прыслалі сюды за быдлам даглядаць. Вырашыў пакінуць яе ў нашым доме ў якасьці закладніцы
на гэтую ноч. Бо немцы сказалі - што наш дом ахоўвацца імі ня будзе. Вось і паклаліся спаць. Алесь у істопцы, я з жонкаю за печчу. Ляжу.
Справа стэльба, злева жонка, яшчэ лявее - полька. Ідэальная пазіцыя длявядзеньня агню. Але ня спіцца зусім, пры тым, што мінулую ноч увогуле
ня спаў. Падаецца, што зараз ужо золак будзе, спраўдзіў час - а на гадзіньніку толькі першая гадзіна.
Некаторыя з хаты сталі прасіцца выпусьціць, каб "да ветру схадзіць", давялося ўзьнімацца, ўзвіваць анучы.
Ціхутка падышлі да дзьвярэй, пастаялі. Звонку сталі чутны галасы ды крокі. Першым выйшаў Алесь ды раптоўна дзёрнуў управа, за кут хаты. Я ў сенцах
пазастаўся, з левага боку перад дзьвярыма праходзяць дзьве постаці, але то немцы, ледзь не забіў сваіх жа. Яны кажуць, што адагналі палякаў.
Не дачакаўшыся Алеся вяртаюся ў хату, кладуся.
Пасярод начы прачынаюся ад польскай лаянкі. Праз фіранку бачу выразна паляка. Намагаюся пачуць галасы Алеся ці іншых палякаў. Алеся найхутчэй ужо няма ў хаце, прынамсі жывога, бо схавацца бы ён не бы паспеў, а стрэлаў я ня чуў. Навёў стрэльбу на паляка ды думаю, што рабіць. Паляк забірае з сабою журналіста, зь ежы задаволіўся мёдам ды яблыкамі. Збіраецца зыходзіць. За страту журналіста мне ўляціць, але мажліва канешне сказаць, што ён сам згубіўся, але ўсё адно непрыгожа неяк. Прыехаў каб даведацца як немцы добра змагаюцца з партызанамі, а партызаны яго самога скралі. Немцы таму рады ня будуць. А мне дык нешкада яго. Распачынаць страляніну небяспечна, бо нахутчэй паляк не адзін тут. Але калі зыйдуць, то найхутчэй сёньня не вярнуцца, і можна таму рэшту начы спакойна паспаць будзе. Няхай яны зь немцамі пакуль змагаюцца, ўвязвацца ня буду, вырашаю адпусьціць.