http://www.youtube.com/watch?v=tClpeHFcOog "Кузня наша была за касьцелам. Гэта была касьцёльная кузня, на касьцельнай зямлі. Бо цяпер ксёндз ездзіць на машыне, а тады былі коні ў яго, і трэба было ім рабіць усякую работу.
І вот мы з мамай нясём ім есьці на досьвітку - не так жаж было, што ў 9 на работу, а на досьвітку. І ходзяць там кругом касьцела чалавекі ў штацкім. Гэта першы раз, як прыйшлі рускія. Ходзяць і нешта робяць...
І гаворыць адзін да другога: "Хватіт сорок пудов, чтобы снесті это зданіе".
Но гэта было ўжо ў іюне, на самым канцы. А 2 ліпца сьвята Маткі Боскей, вялікае, што прыходзяць цяпер пілігжымы.
І вот прачнуліся - і няма ніводнага бальшавіка ў Будславе. Нікаго - ні немцаў, ні рускіх. Цішыня. Вот які цуд. І засталася Матка Боска."