Мае хутаранска-прагматычныя думкі. Без 17.09.1939 беларусам як этнасу было б лепей.
Пасьля акупацыі Польшчы немцамі ўтварылася б нацыяналістычная нефармальная "беларуская Славакія*", сілавыя, адміністратыўныя і іншыя кадры якой у 1941-1944 кантралявалі б і Ўсходнюю Беларусь.
У выніку не адбылося б "татальнай вайны" у тыле нямецкага фронту.
Партызанаў з усіх бакоў было б меней, грамадзянскай вайны і гвалту было б меней.
Пражылі б вайну прыкладна як прыбалты**, без партызанска-паліцэйскай грамадзянскай вайны ўсіх супраць усіх (савецкія партызаны-беларускія нацыяналісты-польскія партызаны-нямецкія войскі).
У ходзе вайны нічога б прынцыпова не зьмянілася. Проста беларусаў выжыла б значна больш.***
----------------
* Славацкая паўнезалежная дзяржава ўтварылася ў 1938 годзе пры падтрымке Нямеччыны ў выніку падзелу Чэхаславаччыны.
** Хто жадае, можа параўнаць чалавечыя страты эстонцаў, латышоў ці летувісаў з беларускімі.
*** З жыдамі ўсё складаней. Але: больш заходнебеларускіх жыдоў проста б эмігравала ў Усходнюю Беларусь і далей на ўсход яшчэ да вайны. У рэальнай гісторыі такім чынам жыдоўскае насельніцтва этнічнай Польшчы пераязжала ў Заходнюю Беларусь. Зноў ж беларускія нацыяналісты ў падаўляючай большасьці не былі антысэмітамі, і калі б яны трымалі ў руках паліцэйскі апарат, то больш жыдоў б выжыла і пад нямецкай акупацыяй.