Чаму?
Вось ёсь беларус - http://nn.by/?c=ar&i=38446 " У рэдакцыю «НН» звярнуўся Канстанцін Гайдук, 79‑гадовы жыхар Бягомля. Падлеткам ён працаваў у партызанскім лясным шпіталі. Пабачыў столькі, што хапіла б на захапляльную кнігу. Але дзяржаўныя выданні, у якія спадар Гайдук дасылаў свае ўспаміны, адмовіліся даць яму слова: надта ўжо нязручная яго ваенная праўда. Справа ў тым, што Канстанцін Гайдук не толькі памятае пакуты мясцовых жыхароў і гераічныя справы абаронцаў, але не забыўся і на тое, як некаторыя дзеячы, выбіўшыся ў партызанскія камандзіры, чынілі гвалт над няўгоднымі ім людзьмі, зводзілі асабістыя рахункі. "