ГВГР “22 полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага” - Форум реконструкторов Беларуси
Форум реконструкторов Беларуси 
Суббота, 03.12.2016, 08:42

Приветствую Вас Гость | RSS
Сайт | Регистрация | Вход
[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
Страница 1 из 11
Форум реконструкторов Беларуси » Войны XIX века » Призывной пункт » ГВГР “22 полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага”
ГВГР “22 полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага”
Сяржук_з_БарысаваДата: Среда, 12.08.2015, 20:44 | Сообщение # 1
Группа: Пользователи
Сообщений: 336
Статус: Offline


ГВГР “22 полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага”
Краіна: Рэспубліка Беларусь
Накірунак: Рэканструкцыя строя 22 палка лінейнай пяхоты ВКЛ на 1812 год.

Сувязь:mole-by@yandex.ru
Палкавая гісторыя: https://vk.com/club41551495
Палкавы сцяг чырвона-блакітны. Арол хафтаваны срэбрам ізолатам.

22-гі полк лінейнай пяхоты ВКЛ быў створаны па загадуЧасовага ўрада ВКЛ 25-га чэрвеня 1812 года. Шэфам палка быў прызначаны
Станіслаў Чапскі. Заступнікам яго стаў Ігнаці Вінцэнт Гільчан (Ignacy Wincenty
Hilchen), былы капітан польскіх легіёнаў у Італіі, шэфамі батальёнаў сталі:
Антон Межкоўскі (Antoni Mieszkowski)-былы капітан 8 пп КВ, Кастусь Лажэўскі
(Konstanty Laszewski)-былы капітан 6 пп КВ, Жэзірскі (Jezierski). Цэнтрам
фармавання стаў Менск. Кантаністы з прыгонных сялянаў набіраліся з Менскага
дэпартамента.

Першы бой полк прыняў13 лістапада пад Новасвержням, дзе ад генерала Ламберта атрымаў паразу. Рэшткі
палка з боям адышлі ў Менск і былі накіраваны ў Барысаў для ўмацавання
гарнізона Барысаўскага кронверка. 18 лістапада гарнізон фартэцыі быў разбіты,
рэшткі палка пераправіліся на левы бераг Бярэзіны. Пасля вызвалення Барысава
французамі літвінскія жаўнеры далучыліся да еўрапейскіх адзелаў, з якімі
пераправіліся ў Студзёнцы на правы бераг ракі. Пад час Стахаўскай бітвы 26-28 лістапада
рэшткі палка знаходзіліся ў рэзервах, удзела ў гэтай бітве не прымалі, але,
магчыма, прынялі ўдзел у апошняй бітве пад Касцюкамі, дзе абаранялі масты праз
Гайну. Жаўнеры палка з Вільні адышлі ў Варшаву, потым уліліся ў гарнізон
Модліна, які склаў зброю 25 снежня 1813 года.
Прикрепления: 1849647.jpg(41Kb)


ВГК "Літвінскае войска"

Сообщение отредактировал Striker - Понедельник, 31.08.2015, 08:23
 
Сяржук_з_БарысаваДата: Четверг, 13.08.2015, 20:36 | Сообщение # 2
Группа: Пользователи
Сообщений: 336
Статус: Offline
Буду пакідаць тут цікавую інфу па ўніфармалогіі літоўскай пяхоты.

Усяго было 5 палкоў лінейнай пяхоты (18, 19, 20, 21, 22) і 2 лёгкай. Некалькі батальёнаў Краёвай Абароны.

У чэрвені 1812 года была створана Генеральная Канфедэрацыя Польскага Каралеўства ў якую ўвайшло ВКЛ і Княства Варшаўскае. Для новага ўтварэння быў распрацаваны герб: Арол з Пагоняй. Такога арла на сваіх ківерах павінны былі насіць жаўнеры варшаўскіх і літоўскіх дывізій.

Прикрепления: 1523111.jpg(93Kb)


ВГК "Літвінскае войска"
 
Сяржук_з_БарысаваДата: Суббота, 15.08.2015, 07:50 | Сообщение # 3
Группа: Пользователи
Сообщений: 336
Статус: Offline
Пра гузікі лінейнай пяхоты ВКЛ у 1812 годзе.

http://bka.ucoz.ru/publ....-1-0-69

У артыкуле прыведзена кароткая гісторыя лінейнай пяхоты Літоўскай дывізіі Генеральнай Канфедэрацыі Польскага Каралеўства.

Улада Часовага ўрада ВКЛ распаўсюджвалася толькі на тэрыторыі былых Літоўскіх губерній Расійскай Імперыі. Былыя Беларускія губерніі кіраваліся французкай адміністрацыяй, набор рэкрутаў ў Літоўскую дывізію тут не праводзіўся (акрамя жандармерыі). Літоўская дывізія, як частка аб'яднаных узброеных сілаў Генеральнай Канфедэрацыі, стваралася па рэгламентам і статутам Княства Варшаўскага. Не паспеў паўстаць, ВКЛ адразу было інкарпаравана ў польскую адзіную і непадзельную дзяржаву для палякаў. Расійская кабала змянілася на польска-французкую акупацыю.


ВГК "Літвінскае войска"
 
Сяржук_з_БарысаваДата: Понедельник, 24.08.2015, 21:35 | Сообщение # 4
Группа: Пользователи
Сообщений: 336
Статус: Offline
Тэма пра музейныя фальшыўкі ды ўвогуле пра літоўскую пяхоту ў войску Генеральнай Канфедэрацыі.

http://www.reenactor.ru/index.p....=913251


ВГК "Літвінскае войска"
 
Форум реконструкторов Беларуси » Войны XIX века » Призывной пункт » ГВГР “22 полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага”
Страница 1 из 11
Поиск:

Copyright MyCorp © 2016Сайт управляется системой uCoz