Форум реконструкторов Беларуси 
Пятница, 19.04.2024, 21:06

Приветствую Вас Гость | RSS
Сайт | Регистрация | Вход
[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 3
  • 1
  • 2
  • 3
  • »
Форум реконструкторов Беларуси » Вторая Мировая война » Военно-историческая реконструкция » Песнi жаунерау-лiцьвiнау
Песнi жаунерау-лiцьвiнау
Сяржук_з_БарысаваДата: Пятница, 06.07.2007, 10:53 | Сообщение # 1
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
1) Марш БКА

Словы i музыка Петры Надзьвецкага.
1944 год.
Нотау у мяне няма.

Ідуць жаўнеры Беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады,
Пераламаць усе прымусы,
Што ім нясьлі вякі, гады.
Няхай больш ворагі ня сьмеюць
Сваю нам волю накідаць -
Сьцягі Пагоні ўжо ясьнеюць,
Іх рукі моцныя дзяржаць!

Ідуць жаўнеры і сьпяваюць,
Дзяўчатам сэрцы бьюць мацней.
Праменьні сонца ў зброі зьзяюць,
Калёны ідуць далей, далей...
А песьня льецца над палямі:
Вон, гадаўё, з нашай зямлі,
Вы нашу кроў пілі вякамі,
Сьмерць вам, вы век свой аджылі!

З іх не адзін у вёсцы роднай
Пакінуў мілую сваю,
Яе пагляд у начы халоднай
Яму прыпомніцца ў баю.
Як птушка думка ў даль нясецца:
Дзе хата родная... Дзе плуг...
І ён бязстрашна ў перад рвецца
Каб біць бандытаў-валацуг.

Ідуць жаўнеры Беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады,
Пераламаць усе прымусы,
Што ім нясьлі вякі, гады.
Сьцяг бел-чырвона-белы вольны
У сэрцы кожнага із іх -
Жаўнер Краёвай Абароны
На варце стаў правоў сваіх!

2) Марш “Разьвітаньне”

Музыка Н.Iванова
Словы У.Лойкi
Ноты есць

Бывай, мой родны кут і зьвяз!
Бывайце вы, лугі і гоні!
Іду ад вас апошні раз
Пад знакам слаўнае Пагоні.

За волю у бой жыцьце заве,
Мае змагарныя дарогi.
Купальскай кветкi не сарве
Нiхто у душы мне без трывогi.

Я сам пайду за край, народ
Упорна песьняй роднай, звонка,
Пад буру жудкiх непагод,
Мяне што мучаць i старонку.

Мо лягу дзесьці я ў далі
Пад небам хмарным цi сьсiнелым,–
Паўстануць тысячы зь зямлі
Пад сьцягам бел-чырвона-белым!

Бывай, мой родны кут і зьвяз!
Бывайце вы, лугі і гоні!
Хай бачу ў лучнасьці я вас
Пад сьцягам слаўнае Пагоні!

3) У гушчарах

Музыка М.Шчаглова-Кулiковiча
Словы Н.Арсеньневай
Ноты есць

У гушчарах, затканых імглою,
Шэрым змрокам, на золку зару
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь.

І няма ў сэрцы жалю ды страху,
Мы адвагай юнацкай гарым,
Не чужыя варожыя сілы,
Толькi ты нас вядзеш да зары.

Хмарай дым над абшарамi тае,
Вецер дыхае мятай, быльлём.
Беларусь, Беларусь залатая,
За цябе, за цябе мы ідзём!

Добавлено (06.07.2007, 10:53)
---------------------------------------------
4) Песня беларускiх жаунерау
1794 год.

Помнiм добра, што рабiлi,
Як нас дзерлi, як нас бiлi.
Дакуль будзем так маучацi?
Годзе нам сядзець у хаце!

Нашто землю нам забралi?
Пашто у путы акавалi?
Дочкi, жонкi нам гвалцiлi.
Трэ, каб мы iм заплацiлi!
Здрада есць ужо у сенаце,
А мы будзем снiць у хаце?
Возьмем косы ды янчаркi,
Будзем гордыя гнуць каркi!

Коней нам пазаязджалi,
Што хацелi, то i бралi.
Пойдзем жыва да Касцюшкi!
Рубаць будзем маскалюшкi!


ВГК "Літвінскае войска"
 
HansДата: Воскресенье, 08.07.2007, 10:40 | Сообщение # 2
Группа: SS "D"
Сообщений: 101
Статус: Offline
Калі цікава, магу вылажыць тэксты песень СБМ (З Юнацкага сьпеўніка СБМ 1943г)
Развітанне і У гушчарах ўваходзіць ў яго...
 
Сяржук_з_БарысаваДата: Воскресенье, 08.07.2007, 17:22 | Сообщение # 3
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
Quote (Hans)
Калі цікава, магу вылажыць тэксты песень СБМ (З Юнацкага сьпеўніка СБМ 1943г)
Развітанне і У гушчарах ўваходзіць ў яго...

Будзе добра, калi вы тут яшчэ пакiнiце сканы нотау да гэтых песен. Паспрабую падабраць да iх акорды пад гiтару.


ВГК "Літвінскае войска"

Сообщение отредактировал Сяржук_з_Барысава - Воскресенье, 08.07.2007, 17:24
 
HansДата: Вторник, 10.07.2007, 00:21 | Сообщение # 4
Группа: SS "D"
Сообщений: 101
Статус: Offline
...
Прикрепления: 68721125.jpg (68.3 Kb)


Сообщение отредактировал Hans - Вторник, 10.07.2007, 00:26
 
HansДата: Вторник, 10.07.2007, 00:31 | Сообщение # 5
Группа: SS "D"
Сообщений: 101
Статус: Offline
Пачатак гэтай песні...
Прикрепления: 67425166.jpg (101.3 Kb)


Сообщение отредактировал Hans - Вторник, 10.07.2007, 00:36
 
Сяржук_з_БарысаваДата: Вторник, 10.07.2007, 15:10 | Сообщение # 6
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
Песня з мінуўшчыны

Андрусь Мельнiкау (http://www.melnikaw.nm.ru/)

Над краінай хмары- хмары… Крыкнеш - чутна глуха- глуха…
Нашыя надзеі- мары замятае завіруха.
Жах у чалавечых сэрцах. Цемра ў краі даўгачасна.
Толькі ў тваім акенцы - у ім адным святло не згасла.

Выйдзі, выйдзі, ясна панна! Выйдзі, мая каханая!
Цябе чакаю ў парку. І са мною - мае коні,
Што па снегу ад фальварка да няздрадзіўшага войска
Панясуць нас шпарка-шпарка - роспач ніколі не дагоніць -
Цераз пожні, цераз пушчы міма вёсак, міма вежаў, міма замкаў старажытных
Да мясцін, дзе нас сустрэнуць, да мясцін, дзе нас падтрымліваць
Будуць сябры- аднадумцы з усёй Рэчы Паспалітае.

Па расцерзанай айчыне чужаземны войскі рышчуць.
Крумкачы чакаюць трызнаў… Але - знікнуць папялішчы!
Незалежнасці паходні ў нас, і гонар, і сумленне.
Пад харугвамі з "Пагоняй", пад сцягамі Адраджэння

Прыйдзем мы, ясна панна, прыйдзем, мая кахана,
З нашым войскам незалежным да сваёй зямлі адзінай
Вернем лясы і паркі, вернем свае фальваркі.
І калісці непазбежна мы адродзім усю краіну:

Нашыя маёнткі ў пушчах, нашы вёскі, нашы вежы, нашы замкі старажытныя -
Ад Балтыку і да Крыму, да мясцін, дзе нас падтрымліваць
Будуць сябры-аднадумцы з усёй Рэчы Паспалітае.


ВГК "Літвінскае войска"
 
HansДата: Среда, 11.07.2007, 08:05 | Сообщение # 7
Группа: SS "D"
Сообщений: 101
Статус: Offline
Прабачайце за якасць, - не больш 120Кб трэба....
Прикрепления: 89870582.jpg (115.7 Kb)


Сообщение отредактировал Hans - Среда, 11.07.2007, 08:05
 
BertoldДата: Среда, 11.07.2007, 14:40 | Сообщение # 8
Группа: Пользователи
Сообщений: 66
Статус: Offline
А мне нравится песня за «Случчыну». Есть ее мп 3 вариант в исполнении Унии, правда она поется одним текстом вместе с песней «уГушчарах».
А также Марш конфедерантов, правда текст сложно разобрать.

ЗА СЛУЧЧЫНУ
Словы Н. Арсенневай
Музыка М. Шчаглова-Куліковіча

Абтрасалі зь бярозаў лісьце вятругі,
І гублялі рабіны чырвоныя сьлёзы,
Як пайшлі мы ў змаганьне, на раны, на згін,
Абы яваю сталіся крозы.
Рэфрэн:

Пайшлі мы, воі з Божае ласкі,
У бой за Случчыну сваю!
Нам дзіў, што сёньня баюць казкі
Пра нас і песьні нам пяюць.

Аддавалі жыцьцё за сябе мы, за вас,
Беларусы-браты, і за сінія нівы,
І за тое, каб нас не смактала дрыгва,
А расьлі мы, аж сьвету надзіва.
Рэфрэн.

Не штыхі і ня кулі — жаролы гармат,
За адзіную зброю мы мелі каханьне,
Грала сэрца яно, хоць залеў лістапад
І расьлі ў рад магілы за намі.
Рэфрэн.

Не судзіла нам доля разгорыць зару,
Не судзіла даць шчасьце ды волю Айчыне,
Дай жа Бог, каб унукі ўзьнялі Беларусь
На ўзвышшы ахвярай і чынам.
Рэфрэн.

 
Сяржук_з_БарысаваДата: Четверг, 12.07.2007, 16:26 | Сообщение # 9
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
Гэй
Андрусь Мельнiкау

Не сумуй па мне старая,
Будзь здарова мацi.
Вораг край мой разбурае,
Цi ж сядзець мяне у хаце?
Цi ж на тое палiвала ты зямлiцу потам,
Каб цяпер яна стагнала пад маскоускiм ботам.

Цi ж на тое мне аб долi
Пела над калыскай,
Каб цяпер яна марнела
Пад пятой расейскай ?
Лепш свабодным легчы у полi
Ад варожайкулi,
Чым аддаць сябе у няволю
Ды табе матуля.

Баранiць пайду свабоду,
Бiцца з гадам лютым,
Што нясе майму народу
Зьдзекi ды пакуты.
Будзем жывы, будзем рады
Лесу маладому.
А пакуль не зьнiшчым гада,
Не чакай да дому.


ВГК "Літвінскае войска"
 
АрхивариусДата: Четверг, 12.07.2007, 19:51 | Сообщение # 10
Группа: Пользователи
Сообщений: 359
Статус: Offline
А мне вельмі падабаецца песня з альбому "Я нарадзіўся тут". Мне здаецца, у якасці страявой жаўнерскай песні - гэта самае то.

http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/А_ў_бары,_у_бары

 
Сяржук_з_БарысаваДата: Понедельник, 16.07.2007, 10:24 | Сообщение # 11
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
Зважай ! (баевая песьня беларускае моладзi)
Словы Тодара Лебяды
музыка В. Громава
1943 год.
Часапiс "Жыве Беларусь!". №6

Гуртуйма калены, арлы маладыя !
Шугайма далека у дазор!
Нас моладасьць наша на крыльлях уздыме
Да шчасьця, да сонца, да зор !

Шчыльней рады, мацней рады!
Зважай!
Дарогу моцным, маладым!
Мы пройдзем на крыжах!

Мы-моладзь, мы зроджаны у буры, пажары,
Нам ясны дарогi-пуцi,
I тое, што учора здавалася марай,-
Мы творым сягоньня у жыцьцi!

Шчыльней рады, мацней рады!
Зважай!
Дарогу моцным, маладым!
Мы пройдзем на крыжах!

Няхай нас ня страшаць чырвоныя каты,
Бо мы на крывавы тэрор
Пастанем сьцяною-хлапцы i дзяучаты,
Каб даць iм патрэбны адпор.

Шчыльней рады, мацней рады!
Зважай!
Дарогу моцным, маладым!
Мы пройдзем на крыжах!

Дармо сяньня каты скрыгочуць зубамi:
Ня згасiць iм нашу зару!
Мы болей ня будзем нiколi рабамi,
Бо клiч наш-"Жыве Беларусь !"

Шчыльней рады, мацней рады!
Зважай!
Дарогу моцным, маладым!
Мы пройдзем на крыжах!


ВГК "Літвінскае войска"
 
HEINRICHДата: Понедельник, 16.07.2007, 12:35 | Сообщение # 12
Группа: Пользователи
Сообщений: 409
Статус: Offline
Quote (Сяржук_з_Барысава)
Шчыльней рады, мацней рады!
Зважай!
Дарогу моцным, маладым!
Мы пройдзем на крыжах!

В каком смысле тут упоминаются кресты ?




Ich brauche Zeit
Kein Heroin kein Alkohol kein Nikotin
Brauch keine Hilfe
Kein Koffein
 
Сяржук_з_БарысаваДата: Четверг, 02.08.2007, 11:52 | Сообщение # 13
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
Quote (HEINRICH)
В каком смысле тут упоминаются кресты ?

Тут маецца на увазе тое, што адраджэнне нацыянальнай беларускай дзяржавы ва умовах iншаземнай акупацыi-справа ахвярная i святая.

Слухаем "У гушчарах"
http://www.youtube.com/watch?v=N77xDUK2Q8Q%20; )

Сцяг мой вольны
http://www.youtube.com/watch?v=GbuW5pjJ8YY&mode=related&search=

Добавлено (02.08.2007, 11:52)
---------------------------------------------
Пара!

Песня паустанцау, 1863 год.

Гэй жа, хлопцы, досыць спаць!
Пара косы прыбiраць!
Косы, косы i сякеры-
Баранiцi сваю веру. Пара !

Iрад нашы дзеткi б'е,
А кроу нашу, як вуж, п'е.
Лепей быцi мучанiкам,
Як цэсарскiм невальнiкам. Пара !

Вы за печкаю на полу,
Мы у лесе зямлю голу
Прытулiлi б, як пярынку,
Бы заснулi хоць гадзiнку. Пара !


ВГК "Літвінскае войска"

Сообщение отредактировал Сяржук_з_Барысава - Вторник, 17.07.2007, 08:09
 
HansДата: Вторник, 14.08.2007, 09:09 | Сообщение # 14
Группа: SS "D"
Сообщений: 101
Статус: Offline
Маці-краіна
Прикрепления: 63152737.jpg (74.3 Kb)
 
HansДата: Вторник, 14.08.2007, 09:11 | Сообщение # 15
Группа: SS "D"
Сообщений: 101
Статус: Offline
Беларусь перадусім(гімн СБМ)
Прикрепления: 21743386.jpg (62.9 Kb)
 
Форум реконструкторов Беларуси » Вторая Мировая война » Военно-историческая реконструкция » Песнi жаунерау-лiцьвiнау
  • Страница 1 из 3
  • 1
  • 2
  • 3
  • »
Поиск:

Copyright MyCorp © 2024Сайт управляется системой uCoz