Форум реконструкторов Беларуси 
Четверг, 28.03.2024, 14:55

Приветствую Вас Гость | RSS
Сайт | Регистрация | Вход
[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 3 из 3
  • «
  • 1
  • 2
  • 3
Форум реконструкторов Беларуси » Вторая Мировая война » Военно-историческая реконструкция » Песнi жаунерау-лiцьвiнау
Песнi жаунерау-лiцьвiнау
KirejДата: Вторник, 16.11.2010, 19:27 | Сообщение # 31
Группа: LWP
Сообщений: 843
Статус: Offline
Ваярскі сьпеўнік
Такую назву можна было сьмела паставіцьна выдадзены ў 1921 годзе ў Менску і ўкладзены Уладзімерам Тэраўскім* “Беларускі сьпеўнік з нотамі на 3 галасы паводле народных мэлёдый”. Выданьне пабачыла сьвет прыНавукова-літаратурным аддзеле Камісарыяту народнае асьветы ў “Дзяржаўным выдавецтве Беларусі”. Адразу хочацца заўважыць, што кніга вельмі рэдкая. Каб пераканацца ў прычыне гэтага, дастаткова перагарнуць бачыну, дзе першым сьпевам стаіць гімн БНР — “Ваяцкі марш” на словы Макара Краўцова. Гэта ў 1921 годзе, адразу пасьля антыбальшавіцкага Слуцкага паўстаньня, удзельнікам якога зьяўляўся аўтар слоў, ды ў савецкім Менску! Да таго ж Ул. Тэраўскі прыклаў ноты да гэтай песьні, маючы адвагу не замяняць радок: “Штандар наш бел-чырвона-белы” на “Свабоды сьцяг, штандар чырвоны”! Але гэта не перашкодзіла цэнзарам запэцкаць яго чорнай фарбай. У другой жа частцы зборніка, дзе падаюцца тэксты песьняў, надрукаваны адрэдагаваны варыянт слоў. Магчыма такім чынам Уладзімер Тэраўскі, будучы случчаком і патрыётам, жадаў
паказаць сваю салідарнасьць з паўстанцамі.** Адпаведныя ворганы ацанілі яго памкненьні. 3 верасьня 1921 года Тэраўскі быў арыштаваны менскім ГПУ. Ён разам з жонкай праходзілі
па групавой справе ўдзельнікаў беларускай антыбальшавіцкай арганізацыі. Уладзімера Тэраўскага асудзілі на сьмяротнае пакараньне, якое пазьней замянілі на 5 гадоў зьняволеньня… Акрамя Краўцова, Тэраўскі ўклаў ноты на словы Купалы: “Будзь здаровы, бацька, маці”, ”Гэй у лесе”, “Габруська”, “А ў бары, бары…”, “Гэй, паехаў…”, “Едзе Янка”, Зьмітрука Бядулі (пад псэўданімам Ясакар): “Сын Сакол”, “Што рабіць?”, “Выправіла сына маці”, “Небо тучыцца”, “Жаўнерскае жыцьцё”, “Праз лужок”, “Каля рэчкі”, “Ціхі воды”,
“Ваяка йдзець”, “Ой хадзіў жаўнер”, Родзевіча “Я жаўнер малады” і іншыя. Агульнае ўражаньне зборнік пакідае вельмі станоўчае. Радкамі паэтаў вайна выглядае не гаротніцай, а праявай мужнасьці і адвагі, сьвятой барацьбой за волю. Радкі пранікнутыя беларушчынай, ваяўнічасьцю і патрыятызмам. Быццам яго адмыслова рыхтавалі для слуцкіх паўстанцаў.
Наша хата — дальне поле,
Наша матка — доля воля,
Лёгкі стрэльбы — нашы сёстры,
Нашы жонкі — шаблі востры.
Мы на ворага ідзём,
Яго сілы разаб’ём.
Гэй, саколы, гэй у бой
Пойдзем моцнаю сьцяной
(Зьм. Бядуля)
У хуткім часе, з 1926 года, калі пачалася згортвацца толькі распачатая беларусізацыя, бальшавікі пастараліся забыць аб беларускім гімне “Ваяцкі марш”, поўніліся “чорныя спісы” забароненай літаратуры, зьнікалі паэты. Людзі, каб выжыць, стараліся пазбаўляцца “лішняй” і небясьпечнай літаратуры. Кнігі, якія яшчэ ўчора выходзілі тысячнымі накладамі, паліліся. Такі ж лёс напаткаў і зборнік Уладзімера Тэраўскага “Беларускі сьпеўнік”. Лічаныя асобнікі засталіся ў прыватных кнігазборах. І сёньня, перагарнуўшы бачыну, нібы наноў вяртаешся ў
той час, не сапсаваны сталінізмам і татальным страхам, дзе мроілася хоць і савецкая, але Вольная Беларусь.

Андрэй Барткевіч

*Уладзімер Тэраўскі (Тэрраўскі, 1871 — 1938) — вядомы беларускі кампазітар,
дырыжор і фалькларыст. Быў галоўным хормайстрам Беларускага дзяржаўнага
тэатру ў Менску. Першы раз арыштоўваўся ў 1921 г., вызваліўся ў 1923-м. Другі
раз быў арыштаваны і асуджаны да сьмяротнага пакараньня ў 1938 годзе. Па
абедзьвюх справах рэабілітаваны.
**Як піша Сяргей Будкін, нягледзячы на тое, што словы “штандар наш бел-
чырвона-белы” былі замененыя на “свабодны сьцяг, штандар чырвоны”, песьня
сьпявалася заўжды толькі ў арыгінале. Гл.: Песьні слуцкіх паўстанцаў // http://
www.mpby.com/news-1365.htm

Добавлено (16.11.2010, 19:27)
---------------------------------------------
Здабыў фатаздымкі песен з вышэй адзначанага спеўніка. Ці можа хто з менчукоў завітаць у дыямант ведаў ды сфатаграфаваць ноты, альбо адсканаваць яго ўвесь? Тэксты магу даслаць альбо вакласьці тут.

Прикрепления: 1291317.jpg (91.3 Kb) · 4273247.jpg (29.5 Kb) · 9443461.jpg (48.3 Kb)


Braterstwo broni? Nie słychałem.
 
andrejkaДата: Четверг, 18.11.2010, 01:30 | Сообщение # 32
Группа: Пользователи
Сообщений: 9
Статус: Offline
Марш БКА- ёсьць запіс канцэртны( вымаўленьне песьняра зусім не беларускае)
ёсьць жаданьне-магу прадставіць спасылку...
 
Сяржук_з_БарысаваДата: Четверг, 18.11.2010, 08:44 | Сообщение # 33
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
Quote (andrejka)
Марш БКА- ёсьць запіс канцэртны( вымаўленьне песьняра зусім не беларускае)
ёсьць жаданьне-магу прадставіць спасылку...

Дайце лінк.


ВГК "Літвінскае войска"
 
KirejДата: Суббота, 27.11.2010, 19:43 | Сообщение # 34
Группа: LWP
Сообщений: 843
Статус: Offline
Найхучтэй то Паўночны Воўк. Калі так, то там скажоная музыка ды тэкст.

Добавлено (27.11.2010, 19:43)
---------------------------------------------
Сёньня давялося яе жыўцом пачуць. biggrin


Braterstwo broni? Nie słychałem.
 
Сяржук_з_БарысаваДата: Понедельник, 29.11.2010, 09:16 | Сообщение # 35
Группа: Пользователи
Сообщений: 337
Статус: Offline
Пятро Васючэнка на лекцыі казаў, што маршоўкі для беларускага войска ў 20-я гады пісаў Янка Купала. Няма пад рукой збора твораў класіка, каб праверыць гэта.

ВГК "Літвінскае войска"
 
KirejДата: Среда, 26.09.2012, 23:40 | Сообщение # 36
Группа: LWP
Сообщений: 843
Статус: Offline
http://kryczny-horn.livejournal.com/966.html
Некалькі адноўленых песен.


Braterstwo broni? Nie słychałem.
 
KirejДата: Среда, 01.01.2014, 12:59 | Сообщение # 37
Группа: LWP
Сообщений: 843
Статус: Offline
http://kryczny-horn.livejournal.com/2348.html
https://vk.com/wall-29488412_1219
Вітаем з другой часткай рэканструяваных песень беларускіх нацыяналістаў. Абяцанае намі «неўзабаве» расцягнулася амаль на паўтара гады, але, на шчасце, не на вечнасць. У гэтай частцы прысутнічае яшчэ адна песня СБМ, а таксама песні, напісаныя для беларускіх антысавецкіх узброеных утварэнняў. У савецка-сацыялістычнай і ліберал-дэмакратычнай ― адным словам, левай ― прапагандзе апошнія прынята называць «калабаранцкімі», «здрадніцкімі».

Можна па-рознаму ставіцца да беларускіх антысавецкіх сілаў ваеннага часу, але немагчыма ігнараваць саму з'яву і ейную масавасць. У 1944-ым годзе колькасць беларусаў у шэрагах мясцовай паліцыі, паліцэйскіх батальёнаў, службы аховы чыгункі і іншых падобных утварэнняў складала 70-80 тысяч чалавек. Сюды ж можна дадаць больш за 20 тысяч байцоў і афіцэраў Беларускай краёвай абароны. Для супастаўлення: поўная колькасць супрацоўнікаў органаў ўнутраных спраў за лукашэнкаўскім часам ― 80-90 тысяч; войска ― каля 60 тысяч.

За кожным з гэтых тысяч стаялі сем'і і родзічы, пэўная сацыяльная база. Як найменш, усе гэтыя людзі не ўважалі «Совецкую радзіму» за Радзіму, а «соціалістычнае шчасце» за шчасце; як найбольш ― былі свядомымі беларусамі-патрыётамі.

Для нас жа сёння галоўнае ў іншым, яно ляжыць у музычна-ідэйнай плашчыні. Песні СБМ, беларускай паліцыі, БКА ― гэта значная частка нашага агульнага досведу народабудаўніцтва.

Гэтак, варта адзначыць, што затрымка ў выпуску прапанаваных запісаў не ў апошнюю чаргу звязана з нашым жаданнем дасягнуць больш высокага ўзроўню выканання ― жаданнем, якое сутыкнулася з завялікай тэхнічнай складанасцю гэтых песень. Яны патрабуюць значна лепшай музычнай падрыхтоўкі і большых магчымасцяў голасу ў параўнанні, напрыклад, з народнымі салдацкімі песнямі. Адпаведна, нягледзячы нават на добрую запамінальнасць напеваў, яны патэнцыйна цяжэй паддаюцца вуснаму распаўсюду.

Непазбежная ва ўмовах вайны нястача часу і чалавечых сілаў для распрацоўкі ідэйнага складніка твораў вылілася дзе-нідзе ў летуценны, занадта адарваны ад рэчаіснасці змест тэкстаў. Таксама, нягледзячы на заўважнае старанне аўтараў пазбегнуць рэакцыйнасці думак, у асобныя тэксты прабраліся даволі дакладныя вобразы знешняга ворага.

Але нават калі беларускі нацыяналізм і ня здолеў на той час стварыць ва ўсіх адносінах удалых узораў патрыятычнай песні, то, прынамсі, напрацаваў гэтай творчасцю каштоўны досвед, ад якога можна надалей адштурхоўвацца. Як і любы досвед, гэта можна параўнаць з уручную насыпанай гарой або збудаванай высокай хатай, якія дазваляюць узняцца вышэй ад зямлі і азірнуцца на вялікую адлегласць.

Звяртаем увагу на тое, што прапанаваныя запісы ― гэта хутчэй метадычны матэрыял, чым творы для праслухоўвання і насалоджвання. Мы не прафесійныя спевакі, таму прыярытэтнай задачай было правільнае ўзнаўленне нотаў і рытму, але не артыстычнае выкананне. Амаль у кожнай песні два галасы, і яны ў завялікай паводле эстэтычных мерак ступені разведзены па двух каналах, каб слухачы маглі пры жаданні, кіруючы балансам прайгравання, пачуць іх паасобку і развучыць.

1) "Развітанне"
Словы У. Лойкі, музыка М. Іванова
Адна з песень Саюза беларускай моладзі.

2) "Чутны гоман"
Словы невядомага аўтара, музыка М. Шчаглова
Адна з трох песень 1-га беларускага штурмовага звязу ― дыверсійнага злучэння, сабранага нямецкім камандаваннем з добраахвотнікаў сярод польскіх ваеннапалонных беларускага паходжання. Звяз удзельнічаў у баявых дзеяннях на Беларусі ў 1941-ым годзе, пасля быў далучаны да менскай паліцыі.

3) "Беларускаму шуцману"
Словы П. Якуцэвіча, музыка М. Іванова
Песня з часопіса «Беларус на варце», прызначанага для беларускіх паліцыянтаў. У адным месцы куплета мы наўмысна нязначна змянілі раскладку словаў у параўнанні з гістарычнай, каб вымаўленне больш адпавядала жывой мове.

4) "У гушчарах"
Словы Н. Арсенневай, музыка М. Шчаглова
Песня, якая публікавалася ў часопісах «Беларус на варце» і «Жыве Беларусь» (пячатным органе СБМ). Запісаны намі варыянт адрозніваецца ад шырока вядомага на сёння «юнацкага» некаторымі словамі тэксту і нотамі мелодыі, а таксама адсутнасцю аднаго з куплетаў.

5) "Беларусь перадусім" (гімн СБМ)
Словы і музыка А. Стэповіча
Другі варыянт нашага выканання галоўнай песні Саюза беларускай моладзі.

Першая частка запісаў знаходзіцца тут: http://vk.com/wall-29488412_1207

Мы гатовыя прадаставіць усім жадаючым ноты, табулатуры і тэксты гэтых і іншых песень беларускіх нацыяналістаў. Тэксты запісаных песень таксама прыведзеныя ў ID3-тэгах mp3-файлаў у полі "Comment".

Нашыя спробы знайсці ноты «Марша БКА», змешчаныя ў «Зборніку песняў беларускага жаўнера» (выданне Згуртавання беларуска-амерыканскіх ветэранаў, Саўт-Рывер, 1975), застаюцца безвыніковымі ў тым ліку з-за нядзейснасці вядомых нам кантактаў адпаведных дзеячаў эміграцыі або нежадання гэтых дзеячаў супрацоўнічаць.

Калі хтосьці з чытачоў мае ў сваім распараджэнні штосьці з наступнага спісу, то просім падзяліцца з намі:
1) ноты астатніх дзвюх песень 1-га беларускага штурмовага звязу;
2) ноты «Марша БКА» і, магчыма, іншых песень БКА;
3) поўны тэкст песні «Устань, народзе» (словы В. Аганька, музыка М. Равенскага), які публікаваўся ў 8-ым нумары часопіса «Жыве Беларусь»;
4) поўны «Юнацкі спеўнік» у любым выглядзе.

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся, калі ласка, на скрынюb-n-v@wp.pl.


Braterstwo broni? Nie słychałem.

Сообщение отредактировал Kirej - Среда, 01.01.2014, 14:53
 
Форум реконструкторов Беларуси » Вторая Мировая война » Военно-историческая реконструкция » Песнi жаунерау-лiцьвiнау
  • Страница 3 из 3
  • «
  • 1
  • 2
  • 3
Поиск:

Copyright MyCorp © 2024Сайт управляется системой uCoz