Форум реконструкторов Беларуси 
Среда, 24.04.2024, 07:24

Приветствую Вас Гость | RSS
Сайт | Регистрация | Вход
[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 2 из 4
  • «
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • »
Форум реконструкторов Беларуси » Разное » Разное » СБ хвалюецца за "нацыяналістычную рэвізію" (гісторыі "ВАВ")
СБ хвалюецца за "нацыяналістычную рэвізію"
IharДата: Четверг, 06.08.2009, 08:13 | Сообщение # 16
Группа: Пользователи
Сообщений: 186
Статус: Offline
Quote (Kurt)
Нацыяналізм (абарона незалежнасьці Беларусі і існаваньня беларускай культуры) - гэта Ідэя, а не кроў.

Нацыянализм базируецца на крыви. И не трэба блытаць нацыянализм и патрыятызм - сапраудную абарону беларускай культуры и незалежнасци Беларуси.

Quote (Kurt)
Гэта была вайна паміж СССР і Нямеччынай. А не паміж Беларусьсю і Нямеччынай, напрыклад. Бо беларускай дзяржавы не было.

Иснавала БССР, протадзяржава, з якой з'явилася сучасная Беларусь.
Quote (Kurt)
Дык што вы сутнасна маеце супраць тэрміну "нямецка-савецкая вайна" адносна падзеяў 1941-1945?
Ня бачу ніводнага аргумэнту з вашага боку.
Гэта была вайна паміж СССР і Нямеччынай. А не паміж Беларусьсю і Нямеччынай, напрыклад. Бо беларускай дзяржавы не было.

Гэта была вайна савецкага народа супраць нямецких акупантау. Таму менавита айчынная.

Quote (Kurt)
Упершыню чую, што Каваленя, Літвін ці той ж Скалабан - афіцыйныя гісторыкі.

Каваления - загадчык инстытута гисторыи АН Беларуси, Скалабан таксама займае высокую пасаду у дзяржауных архиуных структурах. Гэта афицыйныя гисторыки. Але у адрозненни ад савецких гисторыкау яны больш аб'ектыуна разглядаюць падзеи Вяликай Айчыннай вайны.

Добавлено (06.08.2009, 08:13)
---------------------------------------------

Quote (Kurt)
Ня буду прыводзіць шмат прыкладаў

Гэта цытата сведчыць тольки аб тым, што беларуския сучасныя гисторыки больш аб'ектыуна разглядаюць гисторыю Вяликай Айчыннай вайны.


Die Sonne wird auch an unserem Fenster vorbeischauen!!!
 
GoldsychДата: Четверг, 06.08.2009, 08:16 | Сообщение # 17
Группа: Пользователи
Сообщений: 123
Статус: Offline
Quote (Wilhelm)
Quote (Ihar)
"немецко-советская война", либо Second World war, либо Great Patriotic war.

Я слышал, что на западе вообще нет такой войны, а только ВВ II

Она называется Восточная война

 
KurtДата: Четверг, 06.08.2009, 09:39 | Сообщение # 18
Группа: 21 Lw.F.D
Сообщений: 149
Статус: Offline
Quote (Ihar)
Нацыянализм базируецца на крыви. И не трэба блытаць нацыянализм и патрыятызм - сапраудную абарону беларускай культуры и незалежнасци Беларуси.

Нацыяналізм - гэта палітычная ідэялёгія. Гэтым ён адрозьніваецца ад патрыятызму, які ёсьць эмоцыяй, адчуваньнем, а не сфармаванай палітычнай ідэяй.

Нацыяналізм _часта_ цесна злучаная з этнічным паходжаньнем і этнічнай культурай, таму што грунтам нацыі як палітычнай супольнасьці амаль заўсёды ёсьць нейкі этнас. Але зусім не заўсёды.

Палітолягі і гісторыкі вылучаюць як мінімум 2 тыпы нацыяналізмаў:
- палітычны нацыяналізм (у якім галоўнае - адданасьць краіне, яе народу і культуре, а не паходжаньне)
- этнічны нацыяналізм (у якім адпаведнае этн. паходжаньне лічыцца неабходнай, але недастаткой перадумовай, каб быць сябрам нацыі).

Беларускі нацыяналізм ніколі ня быў толькі этнічным. Ягонай базай заўсёды была ідэя абароны ці аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, мовы і культуры.

І зараз тым болей беларускі нацыяналізм не патрабуе "чыстаты крыві" - ёсьць беларускія нацыяналісты-палякі, расейцы, жыды, татары.

Калі вы кажаце, што нацыяналізм абавязкова базуецца на крыві, гэта памылка. Таму прыкладам францускі, амэрыканскі ці ангельскі нацыяналізмы 19-20ст. Пра што шмат разоў пісалі такія сусьветна вядомыя навукоўцы як Геллнер, Лур'е, Х.Кон, Боўдэн і іншыя. Раю іхныя артыкулы ў расейскіх навуковых часопісах.

Добавлено (06.08.2009, 09:39)
---------------------------------------------

Quote (Ihar)
Иснавала БССР, протадзяржава, з якой з'явилася сучасная Беларусь.

З такім ж "посьпехам" як і БССР 1930-1940х, можна "протадзяржавай" называць адпаведны немецкі генеральны камісарыят.
Што там - прапагандысцкая шырма, што тут.

Quote (Ihar)
Гэта была вайна савецкага народа супраць нямецких акупантау. Таму менавита айчынная.

Гм. Гэта што за народ такі?
"новая гістарычная супольнасьць"?
Прабачце, але гэты "народ" існаваў толькі на паперы.

Тым больш, што зараз гэты "народ" не існуе, таму незразумела, чаму беларусы павінны называць "айчыннай" вайну, якая была "айчыннай" для нейкага там "савецкага народу".

Quote (Ihar)
Каваления - загадчык инстытута гисторыи АН Беларуси, Скалабан таксама займае высокую пасаду у дзяржауных архиуных структурах. Гэта афицыйныя гисторыки. Але у адрозненни ад савецких гисторыкау яны больш аб'ектыуна разглядаюць падзеи Вяликай Айчыннай вайны.

Афіцыйныя гісторыкі - гэта ня тыя, хто працуюць у дзяржаўных навуковых установах.
Гэта тыя, якія падзяляюць афіцыйную ідэялёгію.
Афіцыйная ідэялёгія - гэта 100% савецкая вэрсія вайны, дастаткова паглядзець на сьвяткаваньне 3 ліпеня.
Калі чалавек больш аб'ектыўны - ён ужо выходзіць за межы гэтай ідэялёгіі.

Quote (Ihar)
Гэта цытата сведчыць тольки аб тым, што беларуския сучасныя гисторыки больш аб'ектыуна разглядаюць гисторыю Вяликай Айчыннай вайны.

Толькі атрымліваецца, што гэтая аб'ектыўнасьць супярэчыць афіцыйнай ідэялёгіі, для якой існуе толькі "нацыяналістычнае атрэб'е", а не "арганізацыі, якія шмат рабілі для беларускага нацыянальнага руху".
 
IharДата: Четверг, 06.08.2009, 10:05 | Сообщение # 19
Группа: Пользователи
Сообщений: 186
Статус: Offline
Quote (Kurt)
Прабачце, але гэты "народ" існаваў толькі на паперы.

Не паутарайце захаднюю хлусню. Кали б ен быу тольки на паперы, Савецки Саюз не перамог бы Гитлераускую Германию.

Quote (Kurt)
Тым больш, што зараз гэты "народ" не існуе

Иснуе павага да гисторыи краины, якая з\явилася менавита у савецк час. Савецкая Беларусь змагалася и перамагла Гитлера. З савецкай Беларуси з'явилася Рэспублика БЕЛАРУСЬ.
Quote (Kurt)
3 ліпеня

Свята для когдага сумленнага грамадзянина.

Quote (Kurt)
Гэта тыя, якія падзяляюць афіцыйную ідэялёгію.

Кали узгаданыя мною людзи не падзяляли гэтай идэалогии. яны б не працавали на сенняшних пасадах. Я усих их ведаю. як сумленных беларусау, а не заузятых бел-чырвона-белых свядомых нацыкау.
Quote (Kurt)
"арганізацыі, якія шмат рабілі для беларускага нацыянальнага руху".

Растрэлы яурэеу и мирных беларусау - вось гэта их праца дзеля беларускага нацыянальнага руху.


Die Sonne wird auch an unserem Fenster vorbeischauen!!!
 
KurtДата: Четверг, 06.08.2009, 10:48 | Сообщение # 20
Группа: 21 Lw.F.D
Сообщений: 149
Статус: Offline
Quote (Ihar)
Не паутарайце захаднюю хлусню. Кали б ен быу тольки на паперы, Савецки Саюз не перамог бы Гитлераускую Германию.

Гэта не "заходняя хлусня", а беларуская праўда.

Савецкі Саюз перамог Нямеччыну не адзін, а ў кааліцыі з краінамі Захада, дарэчы.
І толькі таму, што нацыстоўскае шаленства немцаў не дазволіла ім праводзіць разумную палітыку на былых савецкіх абшарах.

Quote (Ihar)
Иснуе павага да гисторыи краины, якая з\явилася менавита у савецк час.

Краіна - гэта зямля, тэрыторыя, на якой жыве народ. Нашы лясы, рэкі, палі.
Яна з'явілася зусім не ў савецкі час.

А паважаць гісторыю заўсёды трэба.

Quote
Савецкая Беларусь змагалася и перамагла Гитлера.

"Савецкая Беларусь" была лялькай у руках Сталіна, а беларусы - гарматным мясам.

Менавіта таму, межы БССР 1941 году былі болей, чым межы "дзяржавы-пераможцы" у 1945 годзе.

Дзіўная "перамога".

Quote
З савецкай Беларуси з'явилася Рэспублика БЕЛАРУСЬ

А з брытанскага дамініёну Індыя з'явілася незалежная Індыя. Гэтак і з іншых калёніяў у 20ст утвараліся незалежныя дзяржавы.

Дарэчы, нагадаю, што незалежная Беларусь з'явілася толькі дзякуючы таму, што СССР перастаў існаваць.

Quote (Ihar)
Свята для когдага сумленнага грамадзянина.

Зусім неабавязкова.

Quote (Ihar)
Кали узгаданыя мною людзи не падзяляли гэтай идэалогии. яны б не працавали на сенняшних пасадах.

Даволі сумніўная заява.
Я ведаю дастаткова навукоўцаў, якія не падзяляюць афіцыйнай фальшывай ідэялёгіі, але працуюць на дзяржаўных пасадах.
Бо дзяржава і навука застаюцца, а саўкі і іхная ідэялёгія прыходзяць і сыходзяць.

Quote (Ihar)
Растрэлы яурэеу и мирных беларусау - вось гэта их праца дзеля беларускага нацыянальнага руху.

Ну навошта вы распаўсюджваеце хлусню і паўтараеце саўковыя лёзунгі?
Літвін у цэлым пазітыўна пісаў пра СБМ.
Можаце прывесьці прыклады таго, як дружыны СБМ забівалі жыдоў ці мірных беларусаў?

Дарэчы, структуры "савецкай Беларусі" мірных жыхароў Беларусі (у тым ліку і жыдоў) не забівалі, па-вашаму?

Сообщение отредактировал Kurt - Четверг, 06.08.2009, 11:11
 
IharДата: Четверг, 06.08.2009, 11:16 | Сообщение # 21
Группа: Пользователи
Сообщений: 186
Статус: Offline
Quote (Kurt)
Можаце прывесьці прыклады таго, як дружыны СБМ забівалі жыдоў ці мірных беларусаў?

сбм - беларуски гитлерюгенд. Дзякуй Богу, з них не паспели стварыць баявыя адзинки, акрамя ПВА.

Quote (Kurt)
Савецкі Саюз перамог Нямеччыну не адзін, а ў кааліцыі з краінамі Захада, дарэчы.

Вы изноу паутараеце заходния лозунги. Савецки саюз змагауся на Усходзе адзин, сам на сам з ворагам. А друг фронт у Еуропе адчынили як вы напэуна ведаеце тольки тады, какли наша Чырвоная Армия была на дзяржаунай мяжы СССР.
Quote (Kurt)
разумную палітыку на былых савецкіх абшарах.

У планах Гитлера не было анияких разумных планау наконт усходних абшарау. Каланизацыя "ОСТУ" и вынишчэнне насельництва. Так групка сьвядомых напэуна бы засталася каб лизаць зады нацыстам.

Quote (Kurt)
Зусім неабавязкова.

Дзякуй Богу абавязкова. 25 сакавик - дзень гистарычны, але такой падтрымки у грамадстве не мае. Разам з тым, ничога не маю супраць и гэтага свята.

Quote (Kurt)
Я ведаю дастаткова навукоўцаў, якія не падзяляюць афіцыйнай фальшывай ідэялёгіі, але працуюць на дзяржаўных пасадах.

Есць и такия. Няхай працуюць. Прыйдзе час и зразумеюць, што змагалися не за тое.

Quote (Kurt)
Ну навошта вы распаўсюджваеце хлусню і паўтараеце саўковыя лёзунгі?

Гэта прауда, узятая з архивау КДБ.


Die Sonne wird auch an unserem Fenster vorbeischauen!!!

Сообщение отредактировал Ihar - Четверг, 06.08.2009, 11:19
 
KurtДата: Четверг, 06.08.2009, 13:53 | Сообщение # 22
Группа: 21 Lw.F.D
Сообщений: 149
Статус: Offline
Quote (Ihar)
сбм - беларуски гитлерюгенд. Дзякуй Богу, з них не паспели стварыць баявыя адзинки, акрамя ПВА.

Ну дык чаму ж вы іх абвінавачваеце ў забойстве мірных жыхароў?

Quote (Ihar)
Вы изноу паутараеце заходния лозунги.

Ды не, якія лёзунгі.
Гэта факт. Нямеччыну перамагла кааліцыя, а не адзін СССР.

Quote
А друг фронт у Еуропе адчынили як вы напэуна ведаеце тольки тады, какли наша Чырвоная Армия была на дзяржаунай мяжы СССР.

І што з таго?
Вы ведаеце, дзе была амэрыканская марская пяхота, калі СССР абвесьціў вайну Японіі?

Тым больш, што была яшчэ такая рэч як лендліз, марская вайна і вайна ў паветры.

Quote (Ihar)
У планах Гитлера не было анияких разумных планау

Прабачце, але я як раз і казаў, што з-за адсутнасьці ў нацыстаў разумных плянаў СССР у значнай ступені выйграў вайну.
А зусім не з-за існаваньня мітычнага "савецкага народу", войны якога беларусы павінны лічыць сваімі "айчыннымі".

Quote (Ihar)
Дзякуй Богу абавязкова.

З чаго вы гэта ўзялі?

Quote (Ihar)
Есць и такия. Няхай працуюць. Прыйдзе час и зразумеюць, што змагалися не за тое.

Звычайна працэс ідзе ў адваротны бок.

Quote (Ihar)
Гэта прауда, узятая з архивау КДБ.

Звычайна публіка адтуль атрымлівае толькі вельмі невялікую частку праўды.
Цікава б было, напрыклад, паглядзець сакрэтныя зводкі немцаў аб партызанскай дзейнасьці ў адным раёне за пэўны перыяд і параўнаць з заявамі партызанскіх атрадаў, якія там дзейнічалі.

-------------------
Заўважу, што вы вельмі моцна адхіліліся ад тэмы нашай размовы:

Нагадаю, што мы размаўляем пра тэрмін "нямецка-савецкая вайна" - які ёсьць найбольш карэктным, бо для беларусаў гэтая вайна не была "айчыннай".

Аргумэнты:
- беларусы змагаліся на розных бакох, сітуацыя часта нагадвала грамадзянскую вайну,
- беларускай дзяржавы не існавала, кожны разумны чалавек пагадзіцца з тым, што БССР была толькі марыянэткавым утварэньнем, лялькай у рукох Сталіна,
- як Нямеччына, так і СССР былі варожымі для Беларусі тэрарыстычнымі дыктатурамі, якія забілі шмат тысячаў мірных жыхароў Беларусі,
- больш за тое, менавіта Саветы (разам з Польшчай) не далі стварыцца беларускай незалежнай дзяржаве ў 1918-1920гг.

Сообщение отредактировал Kurt - Четверг, 06.08.2009, 14:05
 
IharДата: Четверг, 06.08.2009, 14:25 | Сообщение # 23
Группа: Пользователи
Сообщений: 186
Статус: Offline
Quote (Kurt)
Ну дык чаму ж вы іх абвінавачваеце ў забойстве мірных жыхароў?

Вы бачыли што я СБМ абвинавачвую? Зброду сярод нямецких халуеу и без гэтых дзетак хапала

Quote (Kurt)
лендліз

Ен вяликай роли не зыграл. Перамагли б и без амерыканскай тушонки.

[

Quote (Kurt)
Звычайна працэс ідзе ў адваротны бок.

Штосьци не атрымалася бел-чырвона-белым перамагчы Прэзидэнта. Не атрымалася у 90-х, не атрымаецца и цяпер. А интэлектуалы, акрамя кучки дамарошчаных свядомых ужо дауна трансфармиравали свае погляды.

И напарыканцы зауважу.
Колькасць беларусау, якия змагалися на баку немцау мизерны, у той час. як на савецким баку змагалася амаль уся рэспублика.
Незалежнай Беларуси сапрауды не было, але иснавау штаб партызанскага руху, были планы стварэння беларускага нацыянальнага савецкага войска, а кожны сумленны беларус са зброяй у руках, акрамя кучки " нацыяналистау" змагауся на франтах Вяликай Айчыннай супраць немцау. Таму и такая вяликая колькасць Герояу Савецкага Саюза сярод Беларусау.


Die Sonne wird auch an unserem Fenster vorbeischauen!!!
 
KurtДата: Четверг, 06.08.2009, 17:31 | Сообщение # 24
Группа: 21 Lw.F.D
Сообщений: 149
Статус: Offline
Quote (Ihar)
Вы бачыли што я СБМ абвинавачвую?

Ну дык фраза пра "арганізацыю, якая шмат зрабіла для нацыянальнага руху" - гэта пра СБМ.
А вы сталі пісаць, што яны забівалі беларусаў і жыдоў.

Quote (Ihar)
Ен вяликай роли не зыграл. Перамагли б и без амерыканскай тушонки.

Сьмешна.
А без алюмінію? Пораху? Высокаактанавага бэнзіну? Сродкаў сувязі?

"С середины 1941 года до середины 1945 года советская промышленность произвела 470 тысяч тонн меди. По ленд-лизу из США в Советский Союз было поставлено 387,6 тысячи тонн меди, что составило 82,47% собственного производства меди за время войны. Ситуация, аналогичная положению с медью, сложилась и в советском производстве алюминия. С середины 1941 до середины 1945 года в СССР было произведено 263 тысячи тонн алюминия. Из США в СССР в годы войны было поставлено 256,4 тысячи тонн алюминия. Кроме того, в СССР поступило 35,4 тысячи тонн алюминия из Великобритании и 36,3 тысячи тонн алюминия из Канады. Таким образом, суммарные западные поставки алюминия в Советский Союз в 1941-1945 годах составили 328,1 тысячи тонн, что в 1,25 раза превышали его собственное производство. Советская авиационная промышленность - основной потребитель алюминия, работала главным образом за счет западных поставок."

"По ленд-лизу в СССР было поставлено 1 млн 320 тыс. т авиабензина, из них 1 млн 163 тыс. т (88,1%) имели октановое число выше 99. Кроме того, в рамках этой программы была осуществлена поставка светлых бензиновых фракций объемом в 834 тыс. т, используемых в производстве авиационного топлива. К этому необходимо добавить 573 тыс. т авиабензина, поставленных помимо ленд-лиза с нефтеперерабатывающих заводов Великобритании и Канады. В сумме это составляет примерно 2 млн 727 тыс. коротких тонн или 2 млн 479 тыс. метрических тонн авиатоплива...

Ввезенные из-за рубежа авиабензины и высокооктановые компоненты были в значительной степени включены в советское производство авиационных бензинов, составившее за годы войны 4 млн 900 тыс. т. Отсюда видно, что поставки авиабензина по ленд-лизу приближались по объемам к совокупному отечественному производству авиационного топлива"

"В СССР производство взрывчатых веществ в период с середины 1941 года по середину 1945 года составило около 600 тысяч тонн. Из США было поставлено 295,6 тысячи тонн, из Великобритании и Канады - 22,3 тысячи тонн. Таким образом, западные поставки взрывчатых веществ достигли 53% от общего объема советского производства."

Добавлено (06.08.2009, 16:07)
---------------------------------------------
"Поистине исключительное значение для ведения вооруженной борьбы имели поставки западными союзниками средств связи и систем управления огнем. В СССР было доставлено 956,7 тысячи миль полевого телефонного кабеля, 2100 миль морского кабеля и 1100 миль подводного кабеля. Кроме того, в СССР по ленд-лизу было поставлено 35,8 тысячи радиостанций (радиостанций, ввезенных только в 1944-1945 годах, по военным нормам снабжения хватило бы для обеспечения 360 дивизий, а зарядных агрегатов - для укомплектования 1333 дивизий), 189 тысяч полевых телефонов (телефонных аппаратов, ввезенных в 1944-1945 годах, хватило бы для укомплектования 511 дивизий), 5899 приемников. Надежностью и простотой в эксплуатации отличались ввезенные в эти годы в страну радиостанции. В СССР не было аналогов станциям, подобным американским: междивизионной, полковой, а также межбатарейной. Их попытались скопировать и наладить массовое производство. Но до конца войны отечественная промышленность не смогла организовать их серийный выпуск. К концу войны удельный вес союзного имущества связи в Красной Армии и на флоте составлял 80%."

Можна працягнуць, калі хочаце.

Quote (Ihar)
Штосьци не атрымалася бел-чырвона-белым перамагчы Прэзидэнта.

Прычым тут палітыка?

Quote (Ihar)
Колькасць беларусау, якия змагалися на баку немцау мизерны,

Як вы лічылі?

Quote
у той час. як на савецким баку змагалася амаль уся рэспублика.

Зноў ж - як вы лічылі?

Quote (Ihar)
Незалежнай Беларуси сапрауды не было, але иснавау штаб партызанскага руху

Які таксама ня меў нічога агульнага з самастойнай беларускай дзяржаўнасьцю.

Quote (Ihar)
были планы стварэння беларускага нацыянальнага савецкага войска

І ну што атрымалася з гэтымі плянамі? Можаце распавесьці падрабязьней?

Пляны былі і ў нацыяналістаў. Дый і справы было больш - 20.000 жаўнераў БКА каштуюць куды больш, чым нейкія савецкія паперкі.

Quote (Ihar)
кожны сумленны беларус

Вырашаў сам за сябе. Альбо за яго вырашала мясцовая прызыўная камісія. Нямецкая ці савецкая.

Прашу вас, ну хоць трохі прытрымлівайцеся фактаў, а не прапагандысцкіх лёзунгаў.

Добавлено (06.08.2009, 17:31)
---------------------------------------------
Па маіх прыкладных падліках, прыкладна 100.000 беларусаў/жыхароў Беларусі ваявалі супраць СССР. Гэта БСА (каля 15.000), БКА (каля 20.000), паліцыя (20.000-30.000), спэцслужбы, часткі вэрмахта і СС, дапаможны пэрсанал. Улічваючы страты і папаўненьне - прыкладна столькі і набіраецца.

Па дадзеных аддзелу кадраў БПШД за 1941-1943 год, праз партызанскія атрады і падпольле ў БССР прайшло таксама каля 100.000 чалавек.
Можна, зразумела, заявіць, што пасьляваенныя дадзеныя пра "поўмільёна" больш дакладныя, але
1) гэта сумніўна,
2) усёроўна лічбы даволі блізкія. Не 1 да 100.

Сообщение отредактировал Kurt - Четверг, 06.08.2009, 16:24
 
IharДата: Четверг, 06.08.2009, 19:56 | Сообщение # 25
Группа: Пользователи
Сообщений: 186
Статус: Offline
усе з вами зразумела аспирант, прабачце курт:)))

Die Sonne wird auch an unserem Fenster vorbeischauen!!!
 
KurtДата: Четверг, 06.08.2009, 20:14 | Сообщение # 26
Группа: 21 Lw.F.D
Сообщений: 149
Статус: Offline
І што са мной зразумела? smile
 
IharДата: Пятница, 07.08.2009, 08:26 | Сообщение # 27
Группа: Пользователи
Сообщений: 186
Статус: Offline
Quote (Kurt)
І што са мной зразумела?

Зразумела. что будучыни у вашых пастулатау няма.
Quote (shaman13)
antilozungovii komitet

Лозунгау у маих пастах няма. Есць канстатацыя агульнапрызнанай пазицыи. Дзякуй Богу и у нас и за мяжой.


Die Sonne wird auch an unserem Fenster vorbeischauen!!!
 
KurtДата: Пятница, 07.08.2009, 09:48 | Сообщение # 28
Группа: 21 Lw.F.D
Сообщений: 149
Статус: Offline
О, дык я бачу, што вы працуеце Нострадамусам.

З астролагамі наконт іхных "прагнозаў" я не спрачаюся smile

 
AntonioДата: Пятница, 07.08.2009, 09:53 | Сообщение # 29
Группа: Модераторы
Сообщений: 135
Статус: Offline
У меня уже вторую страницу данное обсуждение вызывает стойкие ассоциации с Оруэлловским "1984".
Ihar, вы случаем не работаете в Министерстве Правды? Или за вашими сообщениями Старший Брат следит? :)))
 
IharДата: Пятница, 07.08.2009, 10:37 | Сообщение # 30
Группа: Пользователи
Сообщений: 186
Статус: Offline
Quote (Antonio)
Министерстве Правды

Не, я из Администрации Президента!


Die Sonne wird auch an unserem Fenster vorbeischauen!!!
 
Форум реконструкторов Беларуси » Разное » Разное » СБ хвалюецца за "нацыяналістычную рэвізію" (гісторыі "ВАВ")
  • Страница 2 из 4
  • «
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • »
Поиск:

Copyright MyCorp © 2024Сайт управляется системой uCoz